Zero Waste France складаецца з мясцовых груп па ўсёй краіне, якія прытрымліваюцца ладу жыцця без адходаў і заахвочваюць іншых рабіць тое ж. Loomio прапануе зручны інструмент камунікацыі без стрэсу, які дапамагае гэтай супольнасці актывістаў дасягаць большага.
Калі Манон Кюі далучылася да Zero Waste France (ZWF), некамерцыйная арганізацыя перажывала вялікія змены. Нядаўна яна змяніла назву, каб падкрэсліць сувязь з міжнародным і еўрапейскім рухамі, і дзякуючы гэтаму колькасць яе ўдзельнікаў хутка расла.
ZWF складаецца з мясцовых груп па ўсёй краіне, якія прытрымліваюцца ладу жыцця без адходаў і заахвочваюць іншых рабіць тое ж.
Неўзабаве пасля прыходу Манон Zero Waste France пачала выкарыстоўваць Loomio для камунікацыі паміж мясцовымі групамі па самых розных пытаннях: ад праектаў і кампаній да пазіцый у сферы палітыкі.
Манон была ўражана тым, як хутка ўдзельнікі асвоілі Loomio, і лічыць, што гэтаму паспрыяў просты інтэрфейс.

Эфектыўныя кампаніі з Loomio
У аснове Zero Waste France ляжаць тры галоўныя задачы: праз удзел у мясцовай палітыцы прасоўваць палітыку і заканадаўства, накіраваныя на скарачэнне адходаў, павышаць дасведчанасць праз грамадскую актыўнасць і падтрымліваць грамадзян, прадпрыемствы і муніцыпалітэты ў пераходзе да жыцця без адходаў.
Нядаўна арганізацыя правяла кампанію па распаўсюджванні сярод мясцовых крам налепак, якія паведамляюць, што крама прымае шматразовыя кантэйнеры, прынесеныя пакупнікамі. «Мэтай было пачаць размову пра звычку выкарыстоўваць шматразовыя кантэйнеры замест аднаразовых», — сказала Манон Кюі.
Паводле Манон, Loomio вельмі дапамог у стварэнні гэтай і многіх іншых кампаній, у тым ліку ў арганізацыі больш за 2 000 мерапрыемстваў за апошнія два гады. Але Loomio таксама выкарыстоўваецца для ўмацавання ўласных паведамленняў арганізацыі. «Шмат тэм [у нашых абмеркаваннях у Loomio] больш датычацца стварэння моцнай і ўстойлівай НДА».
Стварэнне ўстойлівага руху
Манон тлумачыць, што ў аб'яднаннях, заснаваных на валанцёрскай працы, такіх як ZWF, заўсёды ёсць рызыка страты ведаў:
Людзі часта змяняюцца і не заўсёды могуць удзельнічаць. Яны не заўсёды застаюцца ў групах надоўга.
Зараз Zero Waste France захоўвае ў Loomio каля трох гадоў абмеркаванняў практык і прынцыпаў арганізацыі. Таму новым людзям, якія далучаюцца да яе, лёгка ўвайсці ў курс спраў.
Нядаўна арганізацыя правяла апытанне пра выкарыстанне Loomio і высветліла, што 500 яе ўдзельнікаў карыстаюцца ім рэгулярна. Паводле Манон, Loomio стварае адчуванне адзінай супольнасці, хоць удзельнікі групы жывуць у розных кутках краіны.
«Я думаю, што ў гэтым сэнсе Loomio даволі ўнікальны». – Манон Кюі
У далейшым Zero Waste France мае вялікія планы па пашырэнні свайго ўплыву. Манон расказала: «Мы зразумелі, што звычайна [у нашых мерапрыемствах удзельнічаюць] людзі, якія ўжо даволі актыўна займаюцца тэмай жыцця без адходаў. Калі мы выходзім за межы нашай супольнасці, то разумеем, што працы яшчэ шмат, асабліва ў прамысловасці».
У бліжэйшыя гады арганізацыя плануе звярнуцца да большай колькасці буйных прадпрыемстваў, каб дапамагчы ім здзейсніць важны пераход да ўстойлівасці.